Сёння ў школе

Прамяніся ярчэй
Ды звані  ўсё званчэй і званчэй,
Наша простае шчырае слова –
Беларуская мова.
А.Дзеружынскі

          18 чэрвеня 2020 года.Адзіны дзень беларускага маўлення. У яго рамках у школьнай бібліятэцы прайшоў конкурс знаўцаў роднай мовы “Мы жывём у Беларусі”.Вучні 7-8 класаў праз гульні і конкурсы далучыліся да скарбаў роднага слова.Яны чыталі выразна вершы пра мову, удзельнічалі ў конкурсах “Збярыце прыказкі”, ”Парад шарад”, “Перакладчык”, ”Заблытунчык”, ”Падбяры рыфму”, ”Разгадай метаграмы”, конкурсах загадак і скорагаворак.Няхай гэтыя залацінкі роднай мовы застануцца ў іх душах і памяці.