ГУО "Средняя школа №18 г. Могилёва" Клуб "Спадчына" 6 кастрычніка прайшла акцыя “Чытаем па –беларуску”

6 кастрычніка прайшла акцыя “Чытаем па –беларуску”


6 кастрычніка  ў рамках адзінага дня беларускага маўлення ў бібліятэцы прайшла акцыя “ Чытаем па –беларуску”.Яна была  прысвечана знакамітаму  беларускаму пісьменніку Івану Пташнікаву, яго  90-гадоваму юбілею. Выстава-партрэт “Дарога ў сталасць” расказала пра мастака слова і яго творчасць, вучні паслухалі паведамленне загадчыка бібліятэкі Алены Пятроўны, узгадалі вядомыя ім творы.

Пазакласнае мерапрыемства “Казачны карагод “ правяла Клявец С.Г., настаўнік  2”Г” класа. Мэта яго- развіваць вусную мову вучняў, выхоўваць цікавасць да беларускай казкі, абуджаць любоў да роднай мовы.Вучні сустрэліся з Казачніцай, якая расказвала пра казкі, задавала пытанні па іх змесце,а дзеці паказвалі ёй інсцэніроўку казкі Пчала і Муха,тлумачылі словазлучэнні тыпу даць дзёру — пусціцца наўцёкі;збіць з панталыку — заблытаць;як на дражджах — хутка, шпарка.Таксама разгадвалі крыжаванку, рабілі малюнкі да любімай казкі.

    Завочная экскурсія “Памятныя мясціны роднага горада” прайшла ў 9 “В” класе. Кныш Т.Г., настаўнік рускай мовы і літаратуры,і яе памочніца, студэнтка педуніверсітэта, зрабілі цікавую прэзентацыю, пазнаёмілі з ёй вучняў, а тыя ў сваю чаргу расказалі пра іх любімыя мясціны.