18 кастрычніка ў актавай зале дзяржаўнай установы “Сярэдняя школа №18 г. Магілева” сумесна з дзіцячай бібліятэкай ім.А.Пушкіна прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Песняры роднай зямлі”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння Я.Коласа і Я.Купалы. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з творчасцю паэтаў-юбіляраў, завочна павандравалі па музею Якуба Коласа, адгадвалі назвы твораў па урыўках .