ГУО "Средняя школа №18 г. Могилёва" Клуб "Спадчына" 18 i 20 кастрычніка – навiны клуба “Спадчына” !

18 i 20 кастрычніка – навiны клуба “Спадчына” !


20 кастрычніка .Чацвер.Дзень беларускага маўлення. Напярэдадні, 18 кастрычніка , у  актавай зале сумесна з дзіцячай бібліятэкай  ім.А.Пушкіна прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Песняры роднай зямлі”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння Я.Коласа і Я.Купалы. Удзельнікі мерапрыемства  пазнаёміліся з матэрыяламі  выстаў   пра творчасць паэтаў-юбіляраў, завочна павандравалі ў  музеі Якуба Коласа, паслухалі аповед пра жыццё і дзейнасць вядомых беларусаў, прагледзелі прэзентацыю.Таксама  школьнікі адгадвалі назвы  твораў па ўрыўках ,разгадвалі загадкі, адгадкі якіх звязаны з назвамі твораў  Якуба Коласа.

 

Акцыя “Чытаем па–беларуску”- традыцыйная ў  дзень беларускага маўлення. Да яе аформлена кніжная выстава “Прыгажосць беларускага лесу”. Школьнікі знаёміліся з матэрыяламі выставы, гарталі старонкі кніг пра прыроду, чыталі вершы пра прыгажосць роднага лесу.

 

Паэтычны вечар “Восень у творах беларускіх пісьменнікаў”  правяла Хількевіч А.А., настаўнік 3”А” класа. На працягу сустрэчы вучні слухалі і чыталі вершы, рабілі  слоўнікавыя замалёўкі да твораў. Была праведзена работа з прыказкамі пра восень, дзеці  шукалі рыфмы ў вершах. Дома вучні рабілі творчыя работы да твораў пра восень, а ў час мерапрыемства падзяліліся сваімі напрацоўкамі.