З роднай мовай па жыцці
27 кастрычніка 2022 года. Акцыя “Чытаем па–беларуску” прайшла ў рамках адзінага дня беларускага маўлення.Гутарку “ Па творах беларускіх аўтараў” правялі бібліятэкары.Спачатку наведвальнікі пазнаёміліся з матэрыяламі выставы “Любімы, народны, векавечны”, аформленай да юбілею беларускага песняра Якуба Коласа.Потым бібліятэкары зрабілі агляд навінак беларускай літаратуры і правялі гутарку па творах знакамітых мастакоў слова.Дзеці ўзгадвалі прачытанае, слухалі пра новыя для іх творы, адказвалі на пытанні, дзяліліся сваім успрыняццем твораў і іх герояў.
Урок “Рашэнне паказальных ураўненняў” у форме брэйн-рынгу правяла ў 11-ых класах Пушкарова А.М.,настаўнік матэматыкі.Вучні рашалі ўраўненні, умовы якіх былі запісаны па-беларуску, адказвалі на пытанні віктарыны, выконвалі тэст.
Віктарына “Размаўляем па-беларуску” адбылася ў 3 “В “ класе. Гонтарава Т.У., настаўнік пачатковых класаў,далучала сваіх выхаванцаў да самабытнай беларускай культуры пры дапамозе віктарыны,у час якой школьнікі праходзілі этапы “ Прыгадваем”,”Перакладаем”,”Тлумачым”, “Ужываем”, “Цытуем”.Атрымалася цікава і пазнавальна.