ГУО "Средняя школа №18 г. Могилёва" Клуб "Спадчына" 24 лістапада – клуб “Спадчына”

24 лістапада – клуб “Спадчына”


24 лістапада ў рамках адзінага дня беларускага маўлення ў школьнай бібліятэцы па традыцыі прайшла акцыя “ Чытаем па –беларуску”. Агляд выставы “Навінкі дзіцячай літаратуры”рабілі бібліятэкары для ўсіх наведвальнікаў.Асаблівую цікавасць новыя кнігі выклікалі ў малодшых школьнікаў, бо навінкі і разлічаны на малодшы і сярэдні ўзрост.Яны з цікавасцю гарталі старонкі новых кніг, разглядалі ілюстрацыі.Многія выбралі сабе для чытання кнігі беларускіх аўтараў.

Урок-падарожжа «Беларусь-краіна маёй будучыні” правяла Бачкова Т.В., настаўнік  3” Г” класа.  Мэта ўрока –  стварыць умовы для фарміравання грамадзянскай пазіцыі ў вучняу, а таксама выхавання пачуцця любові да сваёй Радзімы. На занятку былі актуалізаваны і пашыраны веды дзяцей пра Беларусь, яе прыроду і гістарычнае мінулае.Школьнікі завочна падарожнічалі па роднай краіне, даведваліся новае з яе гісторыі і культуры. ( фота 4-8)

Літаратурная гасцёўня “А ўсё таму, што родам з лістапада…” была арганізавана для вучняў 10- х класа  Тарасенка В. Ф., настаўнікам  беларускай мовы і літаратуры. Навучэнцы расказвалі цікавыя факты з біяграфіі Яўгеніі Янішчыц, дэкламавалі вершы паэтэсы, малявалі карты яе жыццёвых дарог. ( фота 9-10 + з надписам фота)