ГУО "Средняя школа №18 г. Могилёва" Клуб "Спадчына" 1 снежня 2022 года – клуб “Спадчына”

1 снежня 2022 года – клуб “Спадчына”


        1 снежня 2022 года.Чацвер – адзіны дзень беларускага маўлення. Акцыя “ Чытаем па –беларуску”прайшла ў школьнай бібліятэцы.Выстава-партрэт“Пяснярка з Прынямоння”  прымеркавана да 85 гадоў з дня нараджэння Дануты Бічэль-Загнетавай, сучаснай беларускай паэтэсы, якая стварыла цікавыя і змястоўныя творы для дзяцей.Малодшыя школьнікі з задавальненнем прачыталі вершы юбіляршы,пазнаёміліся з матэрыяламі выставы.

Кніжная выстава “Імкненні, пакладзеныя на словы”аформлена да  75-годдзя  з дня нараджэння Алеся Разанава.Гэта знакаміты беларускі паэт,які напісаў нямала цікавых твораў розных жанраў, на розныя тэмы.Цікавая кніга “Маем найбольшае самі”, у якой Алесь Разанаў пераказаў прадмовы і пасляслоўі Францыска Скарыны да Бібліі. Хочаш, каб цябе паважалі, слухаліся, цанілі, каб задуманае здзяйснялася? Гэтая кніга можа дапамагчы. Рабяты пазнаёміліся з урыўкамі з  кнігі.Цікава, пазнавальна, карысна!  

Беларускія пасядзелкі “Хата ўцехамі багата” правяла   Мельнікава А.Ю, настаўнік 3” Е”класа.Пазакласнае мерапрыемства ўключала розныя этапы: “Збор гасцей”, “Забаўлянкі”, калі з’яўляецца Дзед Барадзед і праводзіць гульню( паказвае рухі, а дзеці за ім паўтараюць), прапануе вучням праінсцэніраваць падрыхтаваныя забаўлянкі,”Загадкі”,калі  загадвае загадкі. Затым школьнікі чытаюць лічылкі, працягваюць па пачатку прыказкі і прымаўкі , гуляюць у гульні “Разбудзі дзіця”, “Давайце прывітаемся”. Шмат новага і цікавага даведаліся дзеці. І час праляцеў непрыкметна.На развітанне вучні намалявалі чалавечка ў добрым настроі, паслухалі наказ настаўніцы быць уважлівымі адно да аднаго і да сваіх блізкіх, быць ветлівымі і добрымі.