ГУО "Средняя школа №18 г. Могилёва" Клуб "Спадчына" 15 снежня 2022 – Клуб “Спадчына”

15 снежня 2022 – Клуб “Спадчына”


Знаўцы беларускай мовы

15 снежня ў чарговы дзень беларускага маўлення ў школьнай бібліятэцы прайшла  акцыя“ Чытаем па –беларуску “. Выстава “Зорка гарыць, і не вяне вянок”прысвечана  Максіму Багдановічу.Вучні нашай школы вырашылі прыняць удзел у рэспубліканскім конкурсе чытачоў вершаў гэтага таленавітага песняра слова.Некаторыя з іх запісвалі відэа на фоне падрыхтаванай выставы.Таксама іншыя наведвальнікі бібліятэкі пазнаёміліся з прадстаўленымі матэрыяламі,узгадалі вядомыя ім вершы паэта, нават прачыталі па памяці вывучаныя на ўроках творы.Потым рабяты адказалі на пытанні літаратурнай віктарыны.

Турнір знаўцаў роднай мовы “Паўтараем, на роднай мове размаўляем!” правяла Андрушкова  Ж.А., настаўнік 3” Б” класа.Спадарыня Мова завітала да малых, правяла конкурсы “Назаві адным словам”, “Складзі прыказку”, ”Пагуляем у рыфмы”, “Скорагаворкі”, “Школьны дыктант”, “Метаграмы”, у час якіх школьнікі праявілі сваё веданне роднай мовы, творчае мысленне, а таксама ўзбагацілі слоўнікавы запас.Турнір прайшоў цікава, было весела і пазнавальна.