19 студзеня 2023 года. Чацвер. Акцыя “Чытаем па –беларуску “ прайшла ў рамках адзінага дня беларускага маўлення.Выстава -партрэт “Ходзіць добры дзед па свеце…” прысвечана 80- гадоваму юбілею з дня нараджэння Міколы Чарняўскага, знакамітага беларускага пісьменніка, які стварыў шмат цікавых твораў для дзяцей. Школьнікі з задавальненнем узгадалі вядомыя ім вершы, выразна прачыталі іх, пазнаёміліся з матэрыяламі выставы.
Экалагічную гульню “Зялёныя сябры чалавека” правяла Бендзерава Г.С., настаўнік 4 “Д”класа. У час гульні вучні пазнаёміліся з цікавымі звесткамі пра розныя палявыя, лугавыя, агародныя расліны, разгадвалі крыжыванку, прынялі ўдзел у гульні “Перакладчыкі” (па малюнках давалі назвы раслінам, ягадам), адкрывалі таямніцы жыцця раслін роднай Беларусі. Хлопцы і дзяўчынкі працавалі па групах, у парах, такім чынам дапамагаючы адзін аднаму ў паглыбленні сваіх ведаў і замацаванні сяброўскіх адносін.
Фестываль гульні “Калядныя акорды” правяла настаўнік беларускай мовы і літаратуры Тарасенка В.Ф. з дапамогай педагогаў-арганізатараў.Мэта яго- прывіваць любоў да беларускага фальклору,вучыць разнастайным беларускім народным гульням, часцей за ўсё карагодным з народнымі песнямі, прымаўкамі, танцамі.Дзеці нашай школы разам з бацькамі спявалі калядкі, хадзілі па класах, віншавалі са святам, вучылі народным гульням.Беларускія гульні павінны жыць, бо яны прыносяць радасць, задавальненне. Жадаем усім у беларускія гульні гуляць і не сумаваць!