21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы, асаблівы дзень, абвешчаны
на 30-й сесіі ЮНЕСКА па прапанове Бангладэша (1999 год). Мае на мэце
заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама
спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на
ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу. Дзень святкавання — 21 лютага – быў
абраны таму, што ў гэты дзень у 1952 годзе загінулі пяць студэнтаў, якія
змагаліся за наданне мове бангла статуса дзяржаўнай у тагачасным
Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай
Бангладэш. Свята было заснавана рашэннем 30-й сесіі Генеральнай
канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года і адзначаецца з 2000 года.


Вучні нашай школы ў гэты дзень на перапынках слухалі песні на беларускай
мове ў выкананні знакамітых спевакоў, удзельнічалі ў акцыі
«Літаратурныя хвілінкі», якая праходзіла ў школьнай бібліятэцы:выразна
чыталі вершы пра мову і слова беларускіх аўтараў.


Таксама ў бібліятэцы яны знаёміліся з матэрыяламі выстаў “Слова роднае –
вечнасці след” і “Твае першыя кнігі – па-беларуску”, слухалі
паведамленне бібліятэкара пра гісторыю свята, выказвалі свае адносіны да
роднай мовы.


Папова К.М.,настаўнік беларускай мовы і літаратуры, правяла ў 9-ых класах
на вялікім перапынку флэшмоб “Я мову беларускую люблю”, у час якога
вучні пісалі на літарах слова МОВА свае словы па-беларуску, а пачынацца
яны павінны былі з той літары, на якой яны пішуць…



На ўроку дзевяцікласнікі напісалі невялікую дытоўку, прысвечаную тэме
роднай мовы.


Вучні 5 “Д” класа расказалі , што ведаюць пра Міжнародны дзень роднай
мовы, паслухалі паведамленне настаўніцы беларускай мовы і літаратуры
Аданавай І.Г. пра гісторыю свята, напісалі дыктант “Я беларусачка”.

