ГУО "Средняя школа №18 г. Могилёва" Клуб "Спадчына" 9 сакавіка  2023 года.Адзіны дзень беларускага маўлення.Пазакласнае мерапрыемства “Падарожжа з Несцеркам”

9 сакавіка  2023 года.Адзіны дзень беларускага маўлення.Пазакласнае мерапрыемства “Падарожжа з Несцеркам”


9 сакавіка  2023 года.Адзіны дзень беларускага маўлення.Пазакласнае мерапрыемства “Падарожжа з Несцеркам”правяла  Клявец С.Г., настаўнік  2”Г” класа. Вучні падарожнічалі па вуснай народнай творчасці,слухалі забаўлянкі ад Несцеркі, інсцэніравалі эпізод “Антон і Антоніха”,танчылі польку,гулялі ў народную гульню “Вожык і мышы”,адгадвалі загадкі , узгадвалі вядомыя ім прыказкі і прымаўкі, знаёміліся з новымі пра асвету.Час праляцеў хутка,новых  ведаў прыдбалі, настрой цудоўны.

Гульнявая праграма “Беларуская скарбонка”адбылася сярод вучняў 4 “Г”  класа пад кіраўніцтвам  Галушко Н.А..Школьнікі слухалі беларускія песні  пра Радзіму, чыталі выразна вершы,удзельнічалі ў конкурсах “Знаўца роднай мовы”, ”Рознакаляровая вясёлка”, “Смачныя ягады”, “Паляванне на арфаграмы”, гулялі ў гульню “Знайдзі колер”.Усе ўдзельнікі свята атрымалі падарункі, а пераможцы- яшчэ і дыпломы.

Віртуальнае падарожжа “Незвычайныя помнікі Беларусі”арганізавала  Бельская Т.Я., настаўнік матэматыкі.Вучні 8 “А” класа расказалі пра вядомыя ім цікавыя помнікі, потым падарожнічалі па роднай краіне, знаёміліся з незвычайнымі і знакамітымі помнікамі. Здзівілі школьнікаў помнікі вішні, вераб’ю, куліку,яйку.Дзеці  паглядзелі   прэзентацыю па тэме, якую падрыхтавала іх аднакласніца, выказалі свае меркаванні.