21.03.2023 на базе ДУА “Сярэдняя школа № 18 г. Магілёва” адбыўся семінар па папулярызацыі беларускай мовы “Падтрымка і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі: з вопыту работы па правядзенні адзіных дзён беларускага маўлення”.
На семінары настаўнікі школы падзяліліся вопытам правядзення адзіных дзён беларускага маўлення( Тарасенка В.Ф.), былі паказаны відэафрагменты ўрокаў матэматыкі, рускай мовы, хіміі, геаграфіі, англійскай мовы, гісторыі з выкарыстаннем беларускай лексікі( Сёміна І.М.); праведзены майстар-класы : “Бацькоўскі сход” (Клешчанка А.У.), “Выкарыстанне актыўных метадаў на розных этапах урокаў літаратуры з мэтай папулярызацыі беларускай мовы” ( Папова К.М.) ; прайшла прэзентацыя работы клуба “Спадчына”( Кавалёва Г.У.).
Напрыканцы ўдзельнікі семінара наведалі “Літаратурную гасцёўню”, у якой прынялі ўдзел вучні 1 -11 класаў і настаўнікі( Алданава І.Г, Любчанка А.І.,Параднік І.В.,Дзмітрыева С.І.).
21.03.2023 на базе ДУА “Сярэдняя школа № 18 г. Магілёва” адбыўся семінар па папулярызацыі беларускай мовы “Падтрымка і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі: з вопыту работы па правядзенні адзіных дзён беларускага маўлення”

Categories: