23 сакавіка 2023 года ў рамках папулярызацыі роднай мовы прайшла акцыя “Чытаем па – беларуску“. Выстава-памяць “Хатынскі рэквіем”
прымеркавана да 80- годдзя з дня знішчэння в. Хатынь. У гэты дзень ва ўсіх навучальных установах першы ўрок быў прысвечаны тэме генацыду, настаўнікі расказвалі вучням пра трагедыю Хатыні і яшчэ сотень спаленых вёсак Беларусі. Школьнікі ў бібліятэцы знаёміліся з матэрыяламі выставы, адказвалі на пытанні, расказвалі пра свае адчуванні пасля ўрока.
Кніжная выстава “Паэзіі чароўныя радкі” аформлена да сусветнага дня паэзіі, які адзначаецца штогод 21 сакавіка.Дзеці разглядалі зборнікі, гарталі старонкі, чыталі вершы.Хто хацеў і не саромеўся, чыталі выразна свае любімыя вершы на памяць.
Гульню “Краязнаўчы калейдаскоп”правяла Гонтарава Т.У.,настаўнік
3 “В” класа. Выконваючы заданні ў конкурсах “Люблю мой край”, “З дзён мінулых”, “У спадчыну ад прадзедау”, вучні паказалі веды пра сваю Радзіму, яе гісторыю, прыроду, а таксама даведаліся і новае,цікавае,пабагацелі на новыя словы і паняцці.