ГУО "Средняя школа №18 г. Могилёва" Клуб "Спадчына" 6  красавіка ў рамках адзінага дня роднай мовы  адбылася акцыя “Чытаем па- беларуску”

6  красавіка ў рамках адзінага дня роднай мовы  адбылася акцыя “Чытаем па- беларуску”

6  красавіка ў рамках адзінага дня роднай мовы  адбылася акцыя “Чытаем па- беларуску”.  Выстава-партрэт “Душой прамоўленае слова”  прысвечана       80- годдзю  з дня нараджэння Мар’яна Дуксы, знакамітага беларускага пісьменніка.Школьнікі пазнаёміліся з матэрыяламі выставы, паслухалі кароткае паведамленне пра юбіляра, прачыталі яго вершы для дзяцей.

Бачкова Т.В., настаўнік  3” Г” класа,правяла пазакласнае мерапрыемства «Пагуляем у роднае слова» з мэтай падтрымаць цікавасць да беларускай мовы і літаратуры, актывізаваць увагу вучняу да спадчыны беларускага народа, развіваць навыкі маўлення школьнікаў і іх творчыя здольнасці.Дзеці рашалі рэбусы, разгадвалі загадкі, успаміналі прыказкі і прымаўкі, перакладалі на беларускую мову словы і выразы.Усё гэта ў форме гульні, таму было цікава, весела, пазнавальна. ( фота 3-6)

Пазакласнае мерапрыемства “Здаровы лад жыцця “ арганізавала Чэрнік А.В.,настаўнік матэматыкі, сярод вучняў свайго 6 “Б” класа.Школьнікі  пазнаёміліся з прэзентацыяй па тэме, адказалі на пытанні пра здаровы лад жыцця, прааналізавалі   вынікі тэста ”Тваё здароўе”,які настаўніца прапанавала  перад мерапрыемствам. У час дынамічнай паўзы сабралі прыказкі і прымаўкі пра здароўе, потым абмеркавалі правілы, якімі трэба кіравацца, каб быць здаровымі, і назвалі тое, што перашкаджае здароваму ладу.