Акцыя “Чытаем па- беларуску”


18 мая 2023 года ў рамках адзінага дня беларускага маўлення ў бібліятэцы прайшла акцыя “Чытаем па- беларуску”. Гутарка ля выставы “Сімвалы нашай дзяржавы” праводзілася бібліятэкарамі на працягу некалькіх дзён.Вучні адказвалі на пытанні пра сімвалы дзяржавы, расказвалі, што ведаюць пра іх, пра наведванне свята, якое праводзілася ў нядзелю ў парку Падніколле.