У 4 “В” класе класную гадзіну “Паклонімся вялікім тым гадам” прысвяцілі воінам-пераможцам.Клешчанка А.У. разам з вучнямі яшчэ раз узгадала пра страшныя страты нашага народа ў час Вялікай Айчыннай вайны, пагаварылі пра мужнасць і гераізм нашых людзей у тыле і на фронце, паглядзелі прэзентацыі пра генацыд , пра помнікі ў гонар пераможцаў.Амаль усе дзеці былі на святкаванні Дня Перамогі, бачылі, як ушаноўваецца памяць аб воінах, як добра ставяцца ў нас да ветэранаў. Пакуль жыве памяць, будзе і мір!