Вандруем па роднай краіне


14 мая 5 «А» і 5 «Г» класы наведалі Мінск – сталіцу нашай краіны. Праграма была насычаная:мемарыяльны комплекс «Курган Славы», мемарыяльны комплекс «Хатынь», Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і нацыянальная бібліятэка Беларусі. Дзеці змаглі “дакрануцца” да той самай старонкі ў гісторыі краіны, пра якую расказваюць нашы падручнікі.

21.05 5 “Б “, “В “, “Д” класы наведалі Рубяжэвічы – Сулу. Экскурсія была пазнавальнай, цікавай і выдатнай, пакінула найлепшыя ўражанні. Усе музеі пазнавальныя , парадавалі катанне на дракары, цікавая экскурсія па парку Сула.Уражанні незабыўныя!

24 мая вучні 1 “Д” і 1”В 2 класаў былі на экскурсіі па маршруце “ Магілёў – Буйнічы – Горад майстроў “. Дзеці з цікавасцю паглядзелі знакамітыя мясціны, агледзелі мемарыяльны комплекс, з задавальненнем пагулялі ў горадзе майстроў, пазнаёміліся з рамёствамі.

А 28 мая падарожнічалі настаўнікі.Яны наведалі Жыровічы- Косава-Ружаны.І манастыр, яго жыццё , і палац Сапегаў і, і сядзіба Тадэвуша Касцюшкі выклікалі яркія эмоцыі , нікога не пакінулі раўнадушнымі.