13 ліпеня ў рамках адзінага дня беларускага маўлення ў бібліятэцы прайшла гутарка ля выставы “Доўгі шлях да чытача”, аформленай да 130-гадовага юбілею з дня нараджэння Андрэя Мрыя. Андрэй Мрый (сапраўднае імя Андрэ́й Анто́навіч Шашале́віч; 1 (13 верасня) 1893, в. Палуж, або Доўгавічы, цяпер Магілёўская вобласць,- 8 кастрычніка 1943, Мурманская вобласць, ГУЛАГ) – беларускі празаік, перакладчык, журналіст. Найбольш вядомы сваім сатырычным раманам на савецкую рэчаіснасць «Запіскі Самсона Самасуя».Рэабілітаваны ў 1961 годзе.Школьнікі пазнаёміліся з матэрыяламі выставы, паслухалі 20 невядомых фактаў з біяграфіі пісьменніка, пагарталі старонкі яго кніг.
13 ліпеня ў рамках адзінага дня беларускага маўлення ў бібліятэцы прайшла гутарка ля выставы “Доўгі шлях да чытача”

Categories: