Да 1 верасня ў школьнай бібліятэцы аформлена кніжная выстава“Вытокі славянскага кнігадрукавання”, прымеркаваная да дня беларускага пісьменства. Усе наведвальнікі бібліятэкі мелі магчымасць пазнаёміцца з яе матэрыяламі. Гульня-конкурс «Да святыняў – з кнігай” праводзілася 2 верасня і прысвечана таксама святу беларускага пісьменства.Школьнікі адказвалі на пытанні, звязаныя са знакамітымі людзьмі Беларусі, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё пісьменства на роднай зямлі, з кнігадруканнем, са старажытнымі гарадамі.Назвалі яны гарады, у якіх ужо праходзіла свята,расказалі , што ведаюць пра яго.