Сёння ў школе

23 ліпеня  2020 года.Адзіны дзень беларускага маўлення.Кавалёва Г.У., бібліятэкар,прадэманстравала відэаролік пра рамёствы Магілёўшчыны “Магілёўскія гасцінцы”.З  задавальненнем школьнікі пазнаёміліся з народнымі рамёствамі,расказалі, што ўмеюць самі ці іх родныя.

Выстава “Вясёлыя героі любімых  кніг” пазнаёміла з цікавымі творамі беларускіх аўтараў пра дзяцінства і дзяцей.Героі гэтых твораў – вясёлыя, дасціпныя, смелыя.Рабяты ўзгадалі вядомыя ім творы і іх герояў, падзяліліся сваімі ўражаннямі ад прачытаных твораў.Бібліятэкар звярнула іх увагу на творы сучасных аўтараў, цікавыя кнігі,якія не вывучаюцца па праграме, але карысныя і пазнавальныя.