Сёння ў школе


3 верасня 2020 года. У рамках адзінага дня беларускага маўлення  ў школьнай бібліятэцы і ў файе школы аформлены выставы “Вытокі славянскага кнігадрукавання” і “Вялікі сын беларускага народа”, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства.Таксама прайшла гутарка з вучнямі па тэме.Школьнікі ўзгадалі вытокі свята,вядомых беларусаў,якія зрабілі нямала для асветы свайго народа.У першую чаргу назвалі Францыска Скарыну, 530 гадоў з дня нараджэння якога святкуецца.Назвалі гарады Беларусі, у якіх ужо праходзіла ўрачыстасць, сказалі,дзе будзе адбывацца ў гэтым годзе, пазнаёміліся з праграмай свята.