Сёння ў школе


4 кастрычніка настаўнікі беларускай мовы , бацькі і вучні вывучалі родны край.Група экскурсантаў  выехала па маршруце “Чырвоны Бераг- Баркалабава”. Па дарозе наведалі Рагачоў, пабывалі  і  сфатаграфаліся каля знакамітага малаказавода, дзе  гатуюць самую смачную згушчонку.

Затым- цудоўны парк у Чырвоным  Беразе, у якім  так лёгка дыхаецца,бо растуць там і прывычныя нашаму воку дрэвы, і рэдкія, незвычайныя  пароды. Вельмі прыгожая грабавая алея.Праз парк працякае невялікая, але вельмі прыгожая рачулка.Але самае цікавае – маёнтак Козел-Паклеўскіх,  заснаваны ў 1877 годзе.Якая там прыгажосць!Не так даўно закончана рэстаўрацыя палаца,пабудаванага ў 1893 годзе.  У  ім захавалася мноства  аўтэнтычных рэчаў таго часу.Вельмі цікавая і эмацыянальная  экскурсія ў палацы  нікога не пакінула раўнадушным.

А пазней- зусім другія ўражанні, але таксама толькі  станоўчыя.Мы наведалі вёску Баркалабава, жаночы манастыр, які раскінуўся на вялікім узгорку..А  ўнізе- рукаў Дняпра.Месца прыгожае і славутае, бо ў гэтым манастыры знаходзіцца знакаміты абраз Божай Маці.Сюды едуць за дапамогай з усіх канцоў нашай краіны і з-за мяжы.Адна з насельніц манастыра па просьбе ігуменні правяла для нас змястоўную экскурсію, з якой даведаліся пра гісторыю гэтага месца, пра складаныя перэпетыі храма і абраза.

Ні адзін з экскурсантаў не пашкадаваў аб затрачаным часе, бо кожны пачарпнуў для сябе многа звестак , перажыў шмат яркіх уражанняў.