Сёння ў школе

” Сто гадоў шукай другой красы,
а тым больш , што свет зусім не  вузкі.
Ды калі ты не бязродны сын,
гавары са мной па-беларуску”

Такімі словамі пачалася інтэлектуальная  гульня “Скарбонка  роднай мовы”,  якую правяла Сёміна І.М., настаўнік беларускай мовы і літаратуры,    22   кастрычніка 2020 года ў  рамках адзінага дня беларускага маўлення. Вучні 8 ”Г” класа прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемстве, паказалі свае веды ў віктарыне, праявілі артыстычныя здольнасці пры чытанні жартоўных дыялогаў.Шмат станоўчых эмоцый падарыла гульня.

Гульня-віктарына“Беларуская скарбонка” адбылася ў 2” Е” класе. Цімаховіч І.У.прапанавала вучням цікавыя і разнастайныя заданні. Другакласнікі даведаліся шмат новага і цікавага пра сваю родную краіну і  мову. Дзеці ўдзельнічалі ў конкурсах “Складзі прыказку”, “Рассыпаныя літары”, “Патрыёт”, “Знаўцы беларускай мовы”. Вельмі эмацыянальна прагаворвалі скорагаворкі. На мерапрыемстве гучалі вершы беларускіх пісьменнікаў у выкананні вучняў. Дзеці з цікаўнасцю ўдзельнічалі ў гульнях “Перадай  бульбу”,  “Хто жыве ў лесе” .