29 кастрычніка2020 года.Адзіны дзень беларускага маўлення. Акцыя“Чытаем па –беларуску” традыцыйна прайшла ў школьнай бібліятэцы. Да яе былі падрыхтаваны дзве выставы, дзякуючы якім вучні пазнаёміліся з новымі імёнамі, даведаліся трошкі пра аўтараў-юбіляраў. Выстава –знаёмства ”Зорка Клаўдзіі Каліны” прымеркавана да 95-годдзя з дня нараджэння беларускай пісьменніцы. Каліна Клаўдзія (Лукашэвіч), нарадзілася 01.11.1925 г. у вёсцы Блювінічы Брэсцкай вобласці ў сям’і настаўніка.Скончыла Брэсцкую музычную школу (1953). Працавала настаўніцай спеваў у школах Брэста, Кобрына, Віцебска, а ў 1960-1977 гг. – Мінска. Сябра СП СССР з 1975 г. Першыя апавяданні і казкі пачала друкаваць у дзіцячых часопісах у 1962 г. Аўтар аповесцяў, апавяданняў і казак для дзяцей «Хлопчык-пакідайчык» (1969), «Забароненая песня» (1972), «Каляровыя месяцы» (1975), «Маці і сын» (1977), «Світанак» (1983), «Бабуля Насця, дзед Адам, Петрык і каза Рагуля» (1985), «Крылаты конь» (1989)…
Кніжная выстава “Бяру свой род..” прысвечана 85- гадоваму юбілею з дня нараджэння Уладзіміра Паўлава. Паўлаў Уладзімір нарадзіўся 25.10.1935 г. у вёсцы Замошша Любанскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.У 1954 г. скончыў Дарасінскую сярэднюю школу.У 1962 г. скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ. Працаваў загадчыкам літаратуры і мастацтва, адказным сакратаром рэдакцыі газеты «Чырвоная змена» (1962-1967), адказным сакратаром кінабюлетэня «На экранах Беларусі» (1967-1971), літкансультантам СП БССР (1971-1972, 1986-1988). З 1990 г. – намеснік старшыні СП Беларусі. Сябра СП СССР з 1962 г.Першы верш надрукаваў у 1954 г. (газета «Піянер Беларусі»).
Гульня-падарожжа”Фальклорная ма заіка” прайшла ў 3 “ А” класе.Панамарова В.А. падрыхтавала цікавыя заданні па вуснай народнай творчасці.Школьнікі працягвалі прыказкі і прымаўкі,адгадвалі загадкі,узгадвалі вядомыя прыкметы і знаёміліся з новымі,прагаворвалі скорагаворкі, гаварылі пра віды казак, успаміналі вядомыя.
Урок “Аперацыі над фрагментам малюнка”правяла напярэдадні Акуленка Т.У., настаўнік інфарматыкі, у 6 класах.Шасцікласнікі працавалі над матэрыялам на беларускай мове, стваралі фрагменты малюнка на беларускую тэматыку.