5 лістапада 2020 года. Адзіны дзень беларускага маўлення. Акцыя “Чытаем па–беларуску” прайшла ў школьнай бібліятэцы.Кавалёва Г.У., бібліятэкар, зрабіла агляд выставы “Востраў казак і прыгод”. Наведвальнікі школьнага лагера і бібліятэкі пазнаёміліся з матэрыяламі выставы, са зборнікамі народных казак і літаратурных казак беларускіх пісьменнікаў. Школьнікі ўзгадвалі вядомыя казкі, іх герояў.Затым выбралі кнігі для чытання.
Педагог школьнага лагера Хількевіч А.А. правяла прэзентацыю “Сімвалы Рэспублікі Беларусь”, у час якой школьнікі ўзгадалі сімвалы роднай краіны, пазнаёміліся з іх гісторыяй.
А напярэдадні шасцікласнікі на чале з класным кіраўніком Казлоўскай К.І. і бацькамі вывучалі родны край.Яны ездзілі на экскурсію ў Клічаў, горад партызанскай славы.Школьнікі наведалі краязнаўчы музей.Спадабалася форма падачы матэрыялу ў форме гульні-віктарыны.Рабяты выконвалі заданні і за свае веды атрымлівалі фішкі, якія пазней, на тэрыторыі партызанскіх зямлянак, ім абмянялі на прызы.У імправізаваным лясным партызанскім лагеры для дзяцей праводзіўся квэст, у час якога яны шукалі языка-фашыста.Колькі было шчасця, калі злавілі ”ворага”! А потым спявалі песні з “партызанамі”, елі смачную кашу, частаваліся незвычайным чаем з траў. Спадабалася ўсё: і экскурсія, і 2 гадзіны на свежым паветры ў лесе , і квэст, і пачастунак! А яшчэ атрымалі падзяку ад супрацоўнікаў музея за добрае веданне гісторыі і падарунак музею( старадаўні прас)!