Сёння ў школе


12 лістапада 2020 года.Адзіны дзень беларускага маўлення. Акцыя “Чытаем па–беларуску” па традыцыі прайшла ў школьнай бібліятэцы. Выстава-партрэт “Рыцар ідэйнай чысціні”  прысвечана 100-годдзю  з дня нараджэння знакамітага беларускага драматурга  Андрэя Макаёнка. Школьнікі знаёміліся з матэрыяламі выставы, гарталі старонкі зборнікаў. Старэйшыя вучні яшчэ і на пытанні невялікай віктарыны адказалі, а малодшыя школьнікі паслухалі невялікае паведамленне пра юбіляра.


Свята-конкурс “Беларуская скарбонка” правяла Сцесева В.М.,настаўнік  3“Б” класа.Вучні яе класа з задавальненнем прынялі ўдзел у выразным чытанні вершаў беларускіх аўтараў,у конкурсах “Складзі прыказку”, ”Пагуляем у рыфму”, ”Загадкі-пытанні”, ”Скорагаворкі”, ”Наадварот”, ”Выпраў памылку”,”Наборшчыкі”.Дзеці праявілі свае веды і спазналі новае.Настрой ва ўсіх выдатны.