19 лістапада 2020 года. Адзіны дзень беларускага маўлення. Акцыя “ Чытаем па-беларуску” традыцыйна праходзіла ў школьнай бібліятэцы.
Выстава-партрэт “Святло шчырасці і дабраты” прымеркавана да 115- гадовага юбілею Янкі Скрыгана.Школьнікі знаёміліся з матэрыяламі выставы, праслухоўвалі невялікае паведамленне пра знакамітага беларускага пісьменніка, яго жыццё і творчасць.
Гульню-падарожжа “Па Беларусі з дзедам Барадзедам”правяла Навумава В.А. , настаўнік 3 “В” класа.Вучні вандравалі па роднай краіне,адказвалі на пытанні віктарыны, разгадвалі загадкі, тлумачылі прыказкі і прымаўкі, самі складалі прыказкі,гулялі ў беларускія гульні, спявалі беларускія песні і чыталі вершы.