Сёння ў школе

26  лістапада2020 года. Акцыя “ Чытаем па –беларуску” прайшла ў школьнай бібліятэцы ў рамках адзінага дня беларускага маўлення. Выстава-партрэт “Недасяжны свет Уладзіміра Караткевіча” прысвечана  90-годдзю  з дня нараджэння знакамітага беларускага пісьменніка.Вучні знаёміліся з матэрыяламі выставы, адказвалі на пытанні віктарыны па творчасці юбіляра,гарталі старонкі зборнікаў, узгадвалі вядомыя ім творы.

Віктарыну “Вандроўка па родным краі” правяла Кірыенка І.У.,
настаўнік 3 “Г” класа.Школьнікі падзяліліся на каманды і спаборнічалі ў ведах па гісторыі сваёй краіны.Праходзіла яно ў форме падарожжа па Беларусі.Не выходзячы з класа , прысутныя змаглі павандраваць па розных старонках культуры, гісторыі і мовы Беларусі, а заадно і пабачылі,наколькі добра ўдзельнікі ведаюць родную краіну.Свае веды яны праявілі на станцыях “Закончы прыказку”, “Што адкуль пайшло”, ”Чацвёрты лішні”, ”Апрані ляльку”, “Накармі ляльку”,”Хто ёсць хто?”, ”7 падказак”…