Сёння ў школе

3 снежня 2020 года. Акцыя“ Чытаем па –беларуску “ прайшла ў школьнай бібліятэцы ў рамках адзінага дня беларускага маўлення.Агляд беларускіх часопісаў і кніг зрабіла Пуцыла А.П.,загадчык бібліятэкі. Яна пазнаёміла малодшых школьнікаў з цікавымі беларускімі часопісамі ”Буся”,”Вясёлка” , старэйшым расказала пра часопіс ”Бярозка”.Таксама зрабіла агляд новых кніг беларускіх аўтараў.

Урок “Рашэнне задач з дапамогай прапорцый” у 6-ых класах правяла Чэрнік А.В., настаўнік матэматыкі. Вучні  вылучалі ва ўмовах задач дзве велічыні, усталёўвалі від  залежнасці паміж імі,рашалі задачы на кемлівасць (на “сумесную працу”).

Буціна Ж.М., настаўнік 3 “Д” класа,арганізавала для сваіх вучняў грунтоўнае мерапрыемства-вусны  часопіс “Святое слова – Хлеб!” 1 старонка “Хлебнае поле” : а)збіралі прыказкі пра хлеб і тлумачылі іх сэнс (работа ў групах); б) конкурс “Лепшы чытач”; в) тлумачэнне паходжання слова “жыта”;  2 старонка “Хлебаробам слава!”:  а)шлях хлеба ад зярнятка да бохана (збіраем паслядоўнасць пры дапамозе карцінак +прэзентацыя); 3 старонка “Сапраўдная цана хлеба”(цана хлеба ў час ВАв) – расказ настаўніка;  4 старонка “Хлеб -наша святыня”  а) Свята “Дажынкі” ў Беларусі,  б) конкурс малюнкаў.