Сёння ў школе

17 снежня 2020 года.Адзіны дзень беларускага маўлення.Акцыя“ Чытаем па –беларуску “. Кніжная выстава “Яе любоў і клопат – дзеці” прысвечана 85 –годдзю  з дня нараджэння Ніны Галіноўскай.Школьнікі пазнаёміліся з матэрыяламі выставы, пагарталі старонкі зборнікаў, прачыталі  вершы беларскай паэтэсы, творчасць якой прысвечана дзецям і дзяцінству.

Выхаваўчае мерапрыемства  “Пагуляем у  роднае  слова” прайшло ў 4 “Б” класе.Грабарава А.М. падрыхтавала цікавыя разнапланавыя заданні для сваіх вучняў.Дзецi разгадвалi загадкi, гулялi ў перакладчыкаў, знаёмiлiся з мiнулым i сучасным у лiтаратуры, складалi крылатыя паштоўкi,  разгадвалi лiтаратурныя крыжаванкi, шыфроўкi.

Урок –падарожжа “Мая Беларусь” правяла Тарасенка В.Ф., настаўнік беларускай мовы і літаратуры.Вучні выконвалі разнастайныя заданні, удзельнічалі ў конкурсах, паглыблялі свае веды пра гісторыю роднага краю.