24 снежня 2020 года.Адзіны дзень беларускага маўлення.Падарожжа па станцыях “Вусная народная творчасць”правяла Емяльяненка Н.І., настаўнік 4 “В” класа. Дзеці з задавальненнем падарожнічалі па станцыях “Размінка”, ”Казачная”, ”Загадкі”, ”Прыказкі”, ”Закончы прыкмету”, ”Канцавая”… Вучні і паказалі свае веды, і даведаліся новае, і пасмяяліся. А настаўніца дала параду словамі з верша Ніла Гілевіча:
Чытайце казкі, хлопцы і дзяўчаты.
Навукі мудрай –край там нечапаны!
Таму й кажу вам:у жыцця на старце-
Чытайце казкі, хлопцы і дзяўчаты!
Старыя казачкі часцей чытайце!