Сёння ў школе

14  студзеня.Адзіны  дзень беларускага маўлення. Акцыя “Чытаем  па–беларуску “. Да яе была падрыхтавана выстава  “Чалавек сваёй зямлі”, прысвечаная  80- годдзю  з дня нараджэння Янкі Сіпакова.Гэта знакаміты беларускі пісьменнік, які пакінуў значны след у беларускай літаратуры, стварыў многа цікавых твораў для дзяцей і дарослых. Вучні мелі магчымасць пазнаёміцца з яго творамі і атрымаць цікавыя звесткі з біяграфіі і творчага шляху.

Віктарыну “Мы – беларусы” правяла сярод   7-класнікаў настаўнік гісторыі  Карунная І.В. Мэта  віктарыны-  развіваць цікавасць да роднай гісторыі і культуры,выхоўваць павагу да гістарычнага мінулага і сучаснасці, фарміраваць пачуццё патрыятызму. Вучні прайшлі выпрабаванні ў 4 турах: ”Мая Беларусь”, “Гонар нацыі”, “Мы магіляўчане”,”Беларусь у гады вайны”. Яны адказвалі на разнастайныя цікавыя  пытанні. Не ўсе яны аказаліся лёгкімі, затое рабяты даведаліся шмат новага.

Класную гадзіну “Твая зямля, твая Радзіма, названа светла –Беларусь!” правяла Сідарава І.С., настаўнік 4 “Д”класа.Школьнікі глядзелі прэзентацыю пра Беларусь,разгадвалі сакрэты з канвертаў, адгадвалі загадкі, чыталі вершы пра родны край, узгадвалі  імёны славутых беларусаў