Сёння ў школе

28  студзеня 2021 года.  Акцыя “ Чытаем па –беларуску “ прайшла ў рамках адзінага дня беларускага маўлення.Бібліятэкары падрыхтавалі  выставу-віншаванне “Творца праўдзівага жыцця”,прымеркаваную  да 100 – годдзя з  дня нараджэння Івана Шамякіна.Школьнікі пазнаёміліся з матэрыяламі  выставы, праслухалі невялікае паведамленне пра знакамітага беларускага пісьменніка, пагарталі зборнікі твораў.

Падарожжа –віктарыну “Жывое ў вяках беларускае слова” правяла Бычкова С.М., настаўнік рускай мовы і літаратуры.Мэта мерапрыемства:пашырыць веды вучняў аб паходжанні і асноўных этапах станаўлення сучаснай беларускай літаратурнай  мовы, ролі славутых дзеячаў нацыянальнай культуры ў яе развіцці.Вучні гаварылі пра мінулае роднага краю, гістарычнай і культурнай спадчыне, слухалі беларускую музыку, чыталі вершы  вядомых паэтаў, адказвалі на пытанні віктарыны.