Сёння ў школе

21 студзеня ў рамках агульнага дня беларускага маўлення прайшло некалькі цікавых мерапрыемстваў.Традыцыйная  акцыя  “Чытаем па-беларуску” праводзілася ў школьнай  бібліятэцы. Выстава  “Чараўнікі прыходзяць да дзяцей” прымеркавана  да 70-годдзя  з дня нараджэння Міхася Пазнякова.  Яна пазнаёміла вучняў з кароткімі звесткамі пра юбіляра- нашага земляка,зборнікамі яго вершаў.

А настаўнік гісторыі  Храбтовіч А.Р. правяла ў сваім 7 “Г” класе  турнір знаўцаў “Паўтараем,на  роднай мове  размаўляем” .Пачаўся ён цудоўным вершам беларускай паэткі Лідзіі Полазавай пра родную мову .Пасля знаўцы актыўна ўдзельнічалі ў выкананні заданняў розных тураў: “Знайдзіце дэвіз”, “Конкурс капітанаў”, ”Гавары на роднай мове правільна”, ”Старажытная мова – сучасная аснова”, “Цяжкасці перакладу”,  ”Добрыя словы пра родную мову”.