4 лютага 2021 года.Акцыя“Чытаем па –беларуску “прайшла ў рамках адзінага дня беларускага маўлення. Выстава-партрэт “Адвечная сіла зямлі” прысвечана 100- гадоваму юбілею з дня нараджэння Івана Мележа, знакамітага беларускага пісьменніка, які славіў простага беларускага чалавека, яго працу, пісаў пра складанае, але багатае на падзеі жыццё беларускага народа.
Віктарына “ Мая Радзіма Беларусь” прайшла пад кіраўніцтвам Сяднёвай Н.А., настаўніка геаграфіі.Вучні 5 “В” класа выбралі ўдзельнікаў для 2 каманд (“Краязнаўцы” і “ Патрыёты”), выбралі капітанаў – і спаборніцтвы пачаліся…Школьнікі адказалі на пытанні размінкі ” Ці ведаеце вы Беларусь?”,пытанні тураў “Гістарычны”,”Адгадай загадкі”, “Геаграфічны”, “Працягніце прыказкі”, “Біялагічны”, “Перакладчык”.У час віктарыны дзеці замацавалі і паглыбілі веды пра родны край і яго прыроду, культуру, знакамітых людзях.
Хількевіч А.А., настаўнік 1 “А” класа, арганізавала вусны часопіс “Жывёльны свет Беларусі”. На працягу мерапрыемства вучні адгадвалі загадкі пра жывёл беларускіх лясоў, вучыліся правільна вымаўляць іх назвы, спрабавалі расказаць, што яны ўжо ведаюць пра іх. Разам гулялі ў перакладчыка, пасля суадносілі малюнак і назву жывёлы. Вучні праслухалі беларускую народную казку “Пра зайчыка і вавёрачку”, зрабілі малюнкі лясных жывёл.