Сёння ў школе

11 лютага 2021 года.Адзіны дзень беларускага маўлення.Акцыя “Чытаем па –беларуску “- традыцыйная па чацвяргах. Выстава-знаёмства “Летапісец мінулага і пясняр сучаснага” прымеркавана да 65- гадовага юбілею  з дня нараджэння Уладзіміра  Ягоўдзіка. Літаратурную вандроўку па творчасці беларускага пісьменніка правяла Кавалёва Г.У. Удзельнікамі мерапрыемства былі вучні 2 класа.Каб вандроўка была цікавай, на прыпынках бібліятэкар расказвала школьнікам пра творчасць пісьменніка, яго кнігі, знаёміла  з фактамі, якія раскрывае пісьменнік: дзе жыве бабёр, каго называюць “санітарам лесу”, след якой жывёлы падобны да чалавечага…
Уладзімір Іванавіч — вялікі аматар і знаўца роднай прыроды. З вялікай павагай адносіцца ён да ўсяго жывога і заклікае да гэтага сваіх чытачоў.
Не менш цікавымі з’яўляюцца кнігі Ул.Ягоўдзіка пра гістарычнае мінулае нашай краіны, а таксама казкі, п’есы для тэатра лялек.

Паэтычную гасцёўню “Вершы для дзяцей” правяла  Андрушкова Ж.А., настаўнік  1 “Б” класа. Першакласнікі толькі знаёмяцца з беларускай мовай. У гэтым  узросце ўсё цікава. Дзеці з задавальненнем разглядвалі матэрыялы выставы  пра Беларусь, разгадвалі сакрэты, падрыхтаваныя  настаўніцай, чыталі вершы пра Беларусь, пра зіму і сняжынкі, пра родную мову, школу, вучобу. Пазнаёміліся першакласнікі і з беларускім часопісам “Вясёлка”, з паэтамі-класікамі Янкам Купалам і Якубам Коласам, паслухалі іх вершы і звесткі з рубрыкі “Ці ведаеце вы, што..”, з якой даведаліся цікавае пра знакамітых паэтаў . У час хвілінкі-весялінкі чыталі вясёлыя вершы ”Школьны ранец”, “ Моркаўкай аб’еўся” і іншыя.Шмат новага і цікавага даведаліся дзеці, пабагацелі на новыя словы і новыя пачуцці.

Урок- падарожжа “Дарагая Беларусь” правяла Гонтарава Т.У., настаўнік 1 “В “класа. Мэта падарожжа – фарміраваць пазітыўныя адносіны да Рэспублікі Беларусь, павагу і цікавасць да традыцый сваёй роднай краіны. Першакласнікі  падарожнічалі па станцыях ” Што ты ведаеш пра Беларусь?”,
” Жывёлы і расліны роднага краю”,” Перакладчыкі”,”Спяваем разам”, ” Гульнёвы падворак”.

Гульня-падарожжа  “Загадкі Васі Вясёлкіна” прайшла ў 2” А” класе пад кіраўніцтвам  Хадасоўскай К.К..  Вучні пабывалі ў школе Васі Вясёлкіна і змаглі справіцца з усімі яго заданнямі. Больш за ўсё спадабаліся рэбусы, дзе былі зашыфраваны назвы  беларускіх птушак. Пасля гульні ва ўсіх застаўся добры настрой.