Лёсу майго кірунак,
Долі маёй выснова,
Як паратунак,
Матчына слова,
Бацькава слова. (П.Макаль)
18 лютага 2021 года.У рамках адзінага дня беларускага маўлення ў школьнай бібліятэцы прайшла акцыя “Чытаем па –беларуску “. Кніжная выстава “Слова роднае – вечнасці след” прысвечана Міжнароднаму дню роднай мовы, які святкуецца 21 лютага.Свята гэтае, абвешчанае 17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА, спрыяе ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.Вучні з 17 лютага могуць пазнаёміцца з матэрыяламі выставы,прачытаць пра свята, пагартаць старонкі кніг беларускіх аўтараў,выбраць сабе тую кнігу, якая зацікавіла, паслухаць і прачытаць вершы пра родную мову.
18 лютага ў школе праводзіўся рэспубліканскі конкурс “Буслік”, які штогод адбываецца напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы і пачынае тыдзень роднай мовы.Настаўнікі беларускай мовы і 3-4-ых класаў арганізавалі 112 вучняў, павіншавалі са святам, раздалі заданні.Дзеці вельмі стараліся выканаць іх,каб атрымаць не толькі абавязковы падарунак , але і спецыяльны прыз.Спадзяемся, што пераможцы будуць. Як і штогод.
Класную гадзіну ”У роднай мовы роднае карэнне” правяла Падгорная К.Г., настаўнік англійскай мовы. Вучні 5 “В” класа ўзгадалі гісторыю Міжнароднага дня роднай мовы,потым дзве каманды – “Сонейка” і “Вясёлка” – паказалі сваё веданне роднай мовы, спаборнічаючы ў конкурсах “Далей-далей”, “Нечаканыя пераўтварэнні”, “Назаві адным словам”, “Перакладчык”, ”Рассыпаныя прыказкі”.Было весела, цікава, пазнавальна.
Мерапрыемства “Каласы роднай мовы”, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы, правяла Барабанава Н.В., настаўнік англійскай мовы.Вучні 5 “А” класа слухалі вершы і песні беларускіх аўтараў пра родную мову, выразна чыталі самі, інсцэніравалі верш Кастуся Цвіркі “У кнігарні”, адказвалі на пытанні віктарыны “Прыказкі роднага краю”.Напрыканцы рабяты паслухалі “Дзесяць запаведзяў” Віктара Шведа.