Наша мова –гэта мова знакамітай гісторыі і культуры, высокай духоўнасці. Роднае слова-першае, што мы чуем, калі нараджаемся, трое, што мы бяром ад сваіх продкаў, і тое, што павінны беражліва несці праз усё жыццё. У рамках Тыдня беларускай мовы, які адкрыўся удзелам вучняў у рэспубліканскім конкурсе “Буслік”,адбылося нямала цікавых змястоўных мерапрыемстваў.
23 лютага прайшла віктарына “Выдатныя дзеячы Беларусі”, якую правяла Тарасенка В.Ф., настаўнік беларускай мовы і літаратуры, сярод вучняў 8 –ых класаў.Школьнікі слухалі беларускую музыку, выразна чыталі вершы знакамітых паэтаў пра Беларусь,узгадвалі гісторыю сваёй краіны.Дзве каманды змагаліся за перамогу ў ведах пра мінулае Радзімы.Не засталіся без увагі і гледачы, сярод іх таксама праводзіліся конкурсы.
24 лютага Сёміна І.М., настаўнік беларускай мовы і літаратуры, правяла гульню-конкурс “За Беларусь!”.Вучні 5-ых класаў спаборнічалі ў веданні роднай мовы, сваёй краіны.Школьнікі даведаліся і многа новага і цікавага.