Сёння ў школе

11 сакавіка 2021 года.Адзіны дзень беларускага маўлення. Акцыя “Чытаем па – беларуску“  прайшла ў бібліятэцы.Выстава-знаёмства «З усмешкай пра цябе і тваіх сяброў”, прысвечаная  85- годдзю  з дня нараджэння Паўла  Місько,пазнаёміла чытачоў з творамі беларускага пісьменніка, а бібліятэкары расказалі пра юбіляра і яго творчасць

Інфармацыйную гадзіну “Дзяржаўныя святы   Рэспублікі Беларусь” правяла  Марных Т.Б., настаўнік англійскай мовы.Вучні 10 “А” класа прыгадалі вядомыя ім дзяржаўныя святы, святочныя і памятныя дні, якія адзначаюцца ў Беларусі.Таксама пазнаёміліся з календаром святочных і памятных дзён, якія з’яўляюцца нерабочымі ў гэтым годзе.

Свята “Беларусь- мая старонка”  правяла Мельнікава А.Ю., настаўнік  1 “Е “ класа.Праходзіла яно ў форме ўрока-віктарыны.Першакласнікі з цікавасцю слухалі аповед настаўніцы, адказвалі на пытанні, падарожнічалі па прыпынках “З  якога дрэва лісток”,”Згубіліся словы”,”Беларускія казкі”, “Загадкі”,”Займальная хвілінка”,”Разгадай крыжаванку”.Малым усё было цікава.Многага яны яшчэ не ведаюць, але ўсё ў іх наперадзе.Галоўнае, што цікавяцца, стараюцца.