18 сакавіка 2021 года. У рамках адзінага дня беларускага маўлення ў школьнай бібліятэцы прайшла акцыя“Чытаем па – беларуску“. Кніжная выстава “Крыніцы беларускай паэзіі” падрыхтавалі бібліятэкары да сусветнага дня паэзіі.Школьнікі знаёміліся з матэрыяламі выставы, гарталі старонкі паэтычных зборнікаў, выразна чыталі вершы знакамітых мастакоў слова і сучасных беларускіх паэтаў.
Мерапрыемства “Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь!” правяла Гуркова Л.У., настаўнік 2”Б” класа. Вучні пазнёміліся з прэзентацыяй па тэме, абмеркавалі прыродныя багацці роднага краю, узгадалі памятныя мясціны і вядомых людзей Беларусі, якімі мы ганарымся і якіх ведаюць у свеце.Затым школьнікі прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў.Малявалі тое, што больш запомнілася з размовы і прэзентацыі.
Гульня –віктарына “Напісанае застаецца” прайшла ў 6 “В” класе.Шкурко Г.М., настаўнік рускай мовы, і падрыхтаваныя вучні расказалі пра знакамітых беларусаў, іх дзейнасць на карысць Айчыны.Школьнікі слухалі песні беларускіх аўтараў, чыталі вершы нашых вядомых паэтаў,глядзелі інсцэніроўку ўрыўка з п’есы “Напісанае застаецца”А.Петрашкевіча, адказвалі на пытанні віктарыны па тэме.