25 сакавіка 2021 года. Адзіны дзень беларускага маўлення. Падарожжа “Чароўны свет загадак” правяла Клешчанка А.У., настаўнік 2” В” класа. Работа са скорагаворкамі ў групах, са словамі- хітрунамі ( знайсці, якія словы схаваліся ў словах), гульня “Наадварот” (антонімы), загадкі-жарты, конкурс загадак, выкананне творчага задання ( прыдумай загадку, намалюй адгадку) вельмі спадабаліся школьнікам. Яны з задавальненнем адгадвалі, прагаворвалі, стваралі , малявалі. Настрой ва ўсіх быў выдатны, бо і навучыліся многаму, і пасмяяліся, і пагулялі.
Вусны часопіс “Хімія вакол нас. Ежа, якую мы ўжываем”правяла ў 9-ых класах Царкова С.М., настаўнік хімііі.Школьнікі даведаліся пра карысныя і шкодныя складнікі розных прадуктаў ( садавіна, гародніна, крупы і іншыя) і напояў, убачылі, што толькі буракі, капуста, кукуруза і бананы не маюць шкодных рэчываў, а напоі ( Фанта, Кола і г.д.) маюць больш шкодных рэчываў, чым карысных. Выкарыстоўваць без праблем можна толькі мінеральную ваду.
Баркоўская Вераніка, вучаніца 9 “А” класа, падрыхтавала цікавую і змястоўную прэзентацыю “Ежа, якую мы ўжываем”, з якой аднакласнікі даведаліся, што здароўе чалавека залежыць ад многіх фактараў. Харчаванне – гэта тое, што яднае кожнага з нас. Па-за залежнасці ад полу, узросту, нацыянальнасці, веравызнання, культуры і іншых фактараў, арганізм кожнага чалавека ўладкаваны такім чынам, што незалежна ад знешніх умоў і індывідуальных асаблівасцяў, асноўную масу ўсіх неабходных рэчываў (калі не сказаць больш) ён атрымлівае менавіта з ежы. Таму важна разлічыць рацыён, каб атрымліваць правільнае харчаванне, і неабходна ўжываць вітаміны.