Сёння ў школе

8 красавіка 2021 года.Адзіны дзень беларускага маўлення.Галушко Н.А., настаўнік 2” Г” класа, правяла  ўрок-падарожжа “ Беларусь – твая Радзіма”. Вучні паглыблялі свае веды пра родную краіну, удзельнічаючы ў гутарцы  аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь.На фанетычнай хвілінцы практыкаваліся ў выразным  чытанні вершаваных радкоў.Пры выкананні задання “Складзі слова” вучыліся падбіраць словы-сінонімы. Разам з госцем -Буслікам – завіталі ў Белавежскую пушчу, пазнаёміліся з яе гаспадаром – зубрам. У канцы ўрока вучні дапаўнялі сказы апорнымі словамі, у выніку чаго атрымаўся тэкст ”Наша Радзіма”. На працягу ўрока вучні сур’ёзна ставіліся да выканання заданняў, стараліся прыгожа адказваць па-беларуску.

Мерапрыемства “Беларускія народныя веснавыя святы” правяла  Разентава А.Л., настаўнік  рускай  мовы і літаратуры, сярод вучняў  7 “А” класа.Мэта мерапрыемства- падтрымліваць цікавасць да беларускіх абрадаў, традыцый, народнай творчасці.Узгадалі вясновыя святы  Саракі, Гуканне вясны, Благавешчанне, Вербніцу,Вялікдзень, дзень святога Юр’я і традыцыі, звязаныя з імі. Многае школьнікам ужо вядома , але нямала і новага даведаліся.