Сёння ў школе

15 красавіка 2021 года. У рамках адзінага дня беларускага маўлення  Бендзерава Г.С., настаўнік 2” Д” класа, правяла  літаратурны час “Хто мы? Мы – беларусы..”. Вучні ўзгадалі тое, што ведаюць пра гісторыю сваёй краіны, чым яна багата і славіцца. Чыталі вершы пра Беларусь, гулялі ў гульню “Перакладчыкі”, далучаліся да культурнай спадчыны свайго народа глядзелі прэзентацыю па тэме, любаваліся пейзажнымі замалёўкамі на тэму “Падарожжа па Беларусі”.

Лістапад П.І.,настаўнік біялогіі, правяла  мерапрыемства “Лес – прыродная суполка”, якое праходзіла ў форме ўрока-дублёра. У  вучняў была магчымасць паспрабаваць сябе ў ролі настаўніка біялогіі. Жадаючых пабыць настаўнікам было многа. Таксама  дзеці паспрабавалі свае сілы   і пры выкананні заданняў  віктарыны па тэме мерапрыемства.