22 красавіка ў 10 “Б” класе прайшло мерапрыемства “Асцярожна ядавiтыя расліны”.Навучэнцы пазнаёміліся з ядавітымі раслінамі Беларусі.У Беларусі расце прыкладна 180 відаў ядавітых раслін. Такія расліны выпрацоўваюць ядавітыя рэчывы (фітатаксіны), якія нясуць пагрозу для здароўя чалавека. Атручэнне ядавітымі раслінамі можа адбыцца ў наступных выпадках: пры ўжыванні ў ежу, удыханні іх ядавітых выпарэнняў, пры непасрэдным кантакце. Часам атручэнне звязана з ужываннем у ежу мёду, у якім прысутнічае нектар кветак ядавітых раслін, а таксама малака і мяса жывёл, што елі ядавітыя расліны.Беларускімі вучонымі складзены каталог ядавітых раслін, што растуць у нашай краіне. Пагрозу для здароўя чалавека могуць уяўляць знаёмыя і шырока распаўсюджаныя расліны. Для таго каб папярэдзіць выпадкі атручэння, неабходна ведаць, як выглядаюць ядавітыя расліны і якія сімптомы атручэння імі .На тэрыторыі Беларусі найбольш часта сустракаюцца наступныя ядавітыя расліны: цыкута ядавітая, балігалоў рабы, дурнап’ян звычайны, блёкат чорны, казялец ядавіты, ландыш майскі, воўчае лыка, бузіна чырвоная, баршчэўнік Сасноўскага і інш. Знакаміты алхімік і ўрач Парацэльс (1493—1541 гг.) гаварыў: «Усё — яд, усё — лекі; тое і іншае вызначае доза». Зыходзячы з гэтага сцвярджэння, некаторыя ядавітыя расліны выкарыстоўваюцца як у народнай медыцыне, так і ў фармацэўтыцы. Аднак, калі перад ужываннем лекавых сродкаў, атрыманых з раслін, не пракансультавацца з урачом, а таксама парушаць дазіроўку, тэрміны іх ужывання, то можна не толькі нанесці вялізную шкоду свайму здароўю, але і памерці!.