29 красавіка 2021 года. Адзіны дзень беларускага маўлення. Акцыя “Чытаем па- беларуску” –традыцыйная.Кніжная выстава “Калі шчыміць душа…” падрыхтавана бібліятэкарамі да 70- гадовага юбілею з дня нараджэння Міхася Башлакова.Вучні пазнаёміліся з матэрыяламі выставы, паслухалі выразнае чытанне вершаў юбіляра. У паэта вельмі разнастайная тэматыка твораў. У яго шмат вершаў, прысвечаных роднай Беларусі, беларускай мове, дзяцінству, маці, прыродзе, каханню і інш. Вялікую колькасць сваіх твораў Міхась Башлакоў прысвяціў тэме трагедыі на Чарнобыльскай АЭС (паэма “Лілея на цёмнай вадзе” і інш.). Паэт вельмі многа ездзіў, сустракаўся з людзьмі, бачыў гора і слёзы, як мог, суцяшаў, і, вядома ж, чытаў вершы. Ён сам быў удзельнікам ліквідацыі наступстваў аварыі, пра што потым і пісаў. І менавіта за гэтыя творы ён стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у 2009 годзе. У сваіх творах пра беларускую мову, прыгажосць роднай прыроды услаўляе Радзіму, заклікае наш народ не здраджваць сваёй мове, не забываць : «Беражыце беларускую мову, пакуль не позна!»
Панамарова В.А., настаўнік 3 “А” класа, каб узнавіць і атрымаць новыя веды, далучыцца да духоўных скарбаў Беларусі, адправіліся ў незвычайнае падарожжа па роднай краіне пад назвай “Беларусь – мая старонка”. У час яго рабіліся прыпынкі на станцыях, дзе прапанаваліся разнастайныя заданні. Вучні складалі карту Беларусі, адказвалі на пытанні, чыталі вершы, узнаўлялі беларускія прыказкі, называлі дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь.
Урок хіміі па тэме “Аксіды – злучэнні элементаў з кіслародам” у 7 “А” класе правяла Таруліс В.А. Школьнікі вандравалі па краіне пад назвай “Кісларод”, знаёміліся з адным класам неарганічных злучэнняў, з паняццем “аксіды”, вучыліся састаўляць формулы аксідаў і даваць ім назвы.
А вучні кіраўніка тэатральнай студыі,Зайцавай С.Г.,паказалі дзецям школьнай групы падоўжанага дня літаратурна-музычную кампазіцыю, у час якой гучалі вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя Радзіме, прыродзе роднага краю.