13 мая 2021 года.Акцыя “Чытаем па- беларуску” па традыцыі прайшла ў школьнай бібліятэцы ў рамках адзінага дня беларускага маўлення. Выстава-знаёмства “ “Сейбіт дабра і справядлівасці” аформлена да 110 –гадовага юбілею з дня нараджэння Васіля Віткі.Вучні знаёміліся з матэрыяламі выставы,слухалі кароткія звесткі пра юбіляра, гарталі часопісы “Вясёлка”, у якіх змешчаны творы Васіля Віткі, выразна чыталі яго вершы.
Гульню-вандроўку “Чароўны куфэрак” правяла Навумава В.А., настаўнік 3 “В” класа. Вучні разгадвалі загадкі,успаміналі і складалі прыказкі і прымаўкі,тлумачылі значэнне фразеалагізмаў. У час мерапрыемства школьнікі пазнаёміліся з архітэктурнымі помнікамі Беларусі, больш даведаліся пра свой родны край.
Урок “Аперацыі над аб’ектамі вектарнага малюнка” правяла настаўнік інфарматыкі Акуленка Т.У. у 7-ых класах.Вучні пад кіраўніцтвам настаўніка спачатку тэарэтычна, а потым і практычна вучыліся выконваць аперацыі над аб’ектамі вектарнага відарыса: вылучэнне, трансфармацыю, групоўку.такая работа дзецям заўжды цікавая, бо вучацца новаму, маюць магчымасць потым самастойна маляваць розныя канструкцыі..