Сёння ў школе

27 мая  2021 года. Адзіны  дзень  беларускага  маўлення.Конкурс-гульню “Зялёныя сябры чалавека” правяла Буціна Ж.М., настаўнік 3 “Д” класа. У  гульні  ўдзельнічалі   3 каманды. У  ходзе гульні  вучні  пазнаёміліся з цікавымі звесткамі пра палявыя, лугавыя, садовыя, агародныя расліны,адкрылі таямніцы раслін. Слухалі  беларускія  песні “Спадчына”, “Жураўлі на Палессе ляцяць” і інш. ,разгадвалі  крыжаванкі ў камандах, перакладалі  з  рускай  мовы на беларускую  назвы раслін,слухалі легенду пра васілёк.  Дзеці з павагай і любоўю  выказваліся  пра  родную  прыроду.

Літаратурна-музычную кампазіцыю “Ваша слава ўстане абеліскам..” падрыхтавалі  вучні 6 “Г” класа  пад кіраўніцтвам Каранец Л.М.. Дзеці выразна чыталі вершы пра подзвіг беларускага народа ў час Вялікай Айчыннай вайны, расказвалі пра гераізм народа, слухалі песні пра вайну. Настаўніца падрыхтавала выставу твораў беларускіх аўтараў , прысвечаных падзеям Вялікай Айчыннай вайны.Школьнікі ўзгадалі творы, якія ўжо чыталі, падзяліліся ўражаннямі.