3 чэрвеня 2021 года.Акцыя “Чытаем па- беларуску” прайшла ў рамках адзінага дня беларускага маўлення.Кніжная выстава “Свежы подых гісторыі” прысвечана 75 -гадоваму юбілею з дня нараджэння Генрыха Далідовіча. Выстава-прысвячэнне “Нябесная апякунка Беларусі” прымеркавана да дня памяці Еўфрасінні Полацкай.Наведвальнікі школьнай бібліятэкі знаёміліся з матэрыяламі выстаў, слухалі невялікія паведамленні пра Генрыха Далідовіча і Еўфрасінню Полацкую, адказвалі на пытанні пра знакамітых землякоў.
Гульнёва-забаўляльную праграму «Краіна дзяцінства на планеце Зямля» правяла Кавалёва Г.У., бібліятэкар.Школьнікі падарожнічалі па роднай краіне,адгадваючы загадкі,складаючы з рассыпаных літар выраз “Дзяцінства –радасны час!”. Узгадвалі беларускія казкі, дзіцячыя песні. Таксама пазнаёміліся з творамі беларускіх аўтараў пра дзяцей і дзяцінства.