ГУО "Средняя школа №18 г. Могилёва" Клуб "Спадчына",Новости школы “Жыву ў  роднай краіне і добра ведаю яе мову”

“Жыву ў  роднай краіне і добра ведаю яе мову”

Мы – тройчы дзеці ў вечным крузе.
Мы – дзеці роднае сям’і,
І дзеці-  Маці-Беларусі,
І дзеці- Матухны- Зямлі!
Ніл Гілевіч

19 жніўня ў рамках адзінага дня беларускага маўлення ў школьнай бібліятэцы прайшло цікавае мерапрыемства – шчаслівы выпадак “Жыву ў  роднай краіне і добра ведаю яе мову”.Вучні 8-ых класаў , дзве каманды, спаборнічалі, выконваючы заданні геймаў “ Далей, далей”,”Укаралеўстве крывых люстэркаў”,”Песні народа-мая асалода”,”Ты- мне, я – табе”, “Шыфроўка”, ”Гонка за лідарам”.Школьнікі стараліся не толькі правільна адказваць, але і граматна, прыгожа выказвацца.