ГУО "Средняя школа №18 г. Могилёва" Клуб "Спадчына" 2 верасня 2021 года. Адзіны дзень беларускага маўлення. Акцыя

2 верасня 2021 года. Адзіны дзень беларускага маўлення. Акцыя

Гавары  па-беларуску” – традыцыйная на пачатку новага навучальнага года.Вучняў раніцай сустракалі прывітаннем на беларускай мове, бацькам першакласнікаў раздавалі памяткі “ Як пачаць размаўляць па-беларуску”, якія змяшчаюць 10 простых парадаў.Гэта акцыя будзе пастаянна праводзіцца на працягу года.

Гутарку ля выставы “Вытокі славянскага кнігадрукавання”, аформленай  да Дня беларускага пісьменства, правяла  бібліятэкар Кавалёва Г.У..У час гутаркі ўзгадалі, калі пачало праводзіцца свята, у якіх гарадах праходзіла, дзе будзе адбывацца  гэтай восенню, якія мерапрыемствы праходзяць у рамках свята.

4 верасня загадчык  бібліятэкі  Пуцыла А.П. правяла гульню-конкурс “Да святыняў – з кнігай…”. Нашы чытачы змаглі бліжэй пазнаёміцца  з гісторыяй станаўлення і развіцця беларускай пісьменнасці, кнігадрукавання, даведаліся больш пра  вядомых  беларускіх асветнікаў. Дзеці  ўзялі  для сябе многа новага. Напрыклад,даведаліся  якімі  былі першыя кнігі  і як яны змяняліся  на працягу  многіх год.

Выстава-партрэт “У вандроўку па родным краі”, прысвечаная 120-годдзю  з дня нараджэння Віталя Вольскага, пазнаёміла чытачоў з матэрыяламі пра юбіляра і яго зборнікамі, тэмамі творчасці і героямі кніг.